10 кастрычніка – Сусветны дзень псіхічнага здароўя!

Штогод 10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя (World Mental Health Day). Ён праводзіцца пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) з мэтай інфармавання грамадства аб праблемах псіхічнага здароўя.

Упершыню ён прайшоў у 1992 году па ініцыятыве Сусветнай федэрацыі псіхічнага здароўя (World Federation for Mental Health).

Тэмай Сусветнага дня псіхічнага здароўя у 2018 годзе стала «Маладыя людзі і псіхічнае здароўе ў зменлівым свеце».

Па дадзеных СААЗ кожны чацвёрты-пяты жыхар Зямлі пакутуе тым ці іншым псіхічным засмучэннем, а кожны другі мае шанец ім захварэць на працягу жыцця, палова ўсіх псіхічных захворванняў пачынаецца ва ўзросце да 14 гадоў, але ў многіх выпадках захворвання не выяўляюцца і не лечацца.

Самае распаўсюджанае псіхічнае захворванне – гэта дэпрэсія. Дэпрэсія з’яўляецца трэцяй па значнасці прычынай цяжару хваробаў сярод падлеткаў. Па прагнозах СААЗ, да 2020 года дэпрэсія будзе займаць першае месца сярод захворванняў па працягласці непрацаздольнасці ў годзе. У цяперашні час ёй пакутуюць больш за 300 мільёнаў чалавек.

У Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага захаванню і ўмацаванню псіхічнага здароўя грамадзян. Аказанне псіхіятрычнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца сеткай арганізацый аховы здароўя на розных узроўнях аказання псіхіятрычнай дапамогі (раённым, гарадскім, абласным, рэспубліканскім) у амбулаторных, стацыянарных умовах, а таксама ва ўмовах аддзяленняў дзённага знаходжання. Інфармацыя аб атрыманні такой дапамогі даступная ў сродках масавай інфармацыі, сеткі Інтэрнэт і на інфармацыйных стэндах устаноў аховы здароўя. У кожным рэгіёне функцыянуе тэлефон даверу для атрымання экстранай псіхалагічнай дапамогі і кансультацый па пытаннях псіхічнага здароўя.

У 2016 годзе Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджана дзяржаўная праграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспекі Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады, якая прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы псіхічных расстройстваў сярод насельніцтва.

У рэспубліцы рэалізуецца Комплекс мер па прафілактыцы суіцыдальных паводзін насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2015-2019 гады, які рэгламентуе правядзенне міжведамасных мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне ўзроўню суіцыдаў у краіне.

Найважнейшымі задачамі псіхіятрычнай службы Рэспублікі Беларусь на бліжэйшыя гады з’яўляюцца прафілактыка псіхічных расстройстваў, павышэнне якасці жыцця людзей, якія пакутуюць псіхічнымі засмучэннямі.