15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Больш за 28 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь прайшлі праз вайну ў Афганістане, больш за паўтары тысячы з іх атрымалі раненні, калецтва, 771 чалавек загінуў, 12 чалавек лічацца зніклымі без вестак.
12 лютага Аддзел выхаваўчай работы правёў сустрэчу, прымеркаваную 31-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Супрацоўнік нашага універсітэта, воін-інтэрнацыяналіст, Аляхновіч Анатоль Міхайлавіч, сустрэўся з навучэнцамі факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі і распавёў пра сваю службу ў Афганістане.
