На мерапрыемства былі запрошаны шматдзетныя маці з ліку супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама маці лепшых студэнтаў. На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік дырэктара Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча, протаіерэй айцец Аляксандр Лясавой і прадстаўнік дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы» Ірына Малочка.
Са Святам усіх прысутных павіншаваў прарэктар па выхаваўчай працы В.М. Хаданёнак. Віктар Мамертавiч ўручыў маці кветкі і падзячныя лісты.
Музычным падарункам для ўсіх гасцей сталі вакальныя і харэаграфічныя нумары ад калектываў універсітэта. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.