6 кастрычніка студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта наведалі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
У межах тэатральных сустрэч, якія зрабіліся ўжо традыцыйнымі, на камернай сцэне была паказана прэм’ера 2020 г. – спектакль “Метро”, у аснове якога – аднайменная п’еса сучаснага беларускага аўтара А.Савухі.
Напачатку перад гледачамі выступіў рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Ён распавёў аб гісторыі стварэння спектакля, які ўяўляе сабой глыбокі філасофскі роздум пра мінучае і вечнае, пра сапраўдныя каштоўнасці чалавечага жыцця, сумяшчае ў сабе тэатральны сімвалізм і моцнае надзённае гучанне.