Сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі

Сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі

26 лютага ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце прайшла сустрэча студэнтаў 1 курса факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі з воінамі-інтэрнацыяналістамі.

Перад студэнтамі выступілі Бурлака Іван Дзям’янавіч, намеснік старшыні Першамайскага раёна г. Віцебска Афганскі братэрства”, падпалкоўнік, ветэран 103-й паветранадэсантнай дывізіі, і Пенкін Уладзімір Рыгоравіч, член Віцебскай гарадской арганізацыі “Братэрства” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане “, маёр, ветэран 339-га ваеннатранспартнага авіяцыйнага палка.